• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Агульная справа - дагукацца да кожнага!

25.02.2020

21 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі "Адзіны дзень бяспекі", якая стартавала па ўсёй рэспубліцы, на тэрыторыі Веткаўскага раёна прайшлі маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы, у якіх прынялі ўдзел усе зацікаўленыя ведамствы і арганізацыі.

Работнікі раённага падраздзялення МНС і Веткаўскай выратавальнай станцыі правялі для навучэнцаў гарадскіх школ майстар-класы па выратаванні на водах, а ў Старым Сяле прайшла пажарна-прафілактычная акцыя, у якой прынялі ўдзел работнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Ратавальнікі пабывалі практычна ў кожным доме. Размаўляючы з гаспадарамі домаўладанняў, работнікі МНС нагадвалі аб Правілах карыстання пячным ацяпленнем, электрапрыборамі, у сем'ях, дзе былі дзеці, завастралі ўвагу на важнасці пастаяннага навучання падрастаючага пакалення правілам бяспечных паводзін і недапушчальнасці пакідання малых без нагляду.

- Прыемна заходзіць у дамы і бачыць, што суб'екты прафілактыкі актыўна працуюць з насельніцтвам. Людзі ведаюць правілы пажарнай бяспекі і ў большасці сваёй выконваюць іх. А гэта значыць, што ўся наша праца не дарэмная, - даў ацэнку працы ў Старым Сяле начальнік аддзела нагляду і прафілактыкі Гомельскага абласнога УМНС Дзмітрый Галкін.

Да таго часу, як была завершана праца па абследаванні домаўладанняў, на пляцоўцы ля Старасельскага дома культуры "вырас" квэст-гарадок. Суб'екты прафілактыкі, сярод якіх былі прадстаўнікі раённага падраздзялення МНС, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, Чырвонага Крыжа, газавай службы, электрычных сетак, прапанавалі вяскоўцам высветліць, хто ж у Старым Сяле з'яўляецца "першым выратавальнікам на вёсцы". Дзве каманды грамадзян з ліку асоб групы рызыкі на час праходзілі этапы гульні. Удзельнікі павінны былі выклікаць службу выратавання, усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, вызначыць, якія парушэнні правілаў пажарнай бяспекі дапушчаныя ў доме і печы, аказаць першую дапамогу, сабраць ртуць, патушыць пажар на кухні, а таксама, надзеўшы баявую вопратку выратавальніка, з дапамогай вогнетушыцеля ліквідаваць узгаранне імправізаванага дома і, у завяршэнне квэста, на пляцоўцы «здаровы лад жыцця» выпіць шклянку малака.

- Перад гульнёй мы вельмі хваляваліся, але ўсё аказалася вельмі лёгка і цікава. Мы не толькі атрымалі сапраўднае задавальненне, але і праверылі свае веды па правілах бяспекі, - дзяліліся пасля квэста уражаннем вяскоўцы.

Фінальнай часткай цыкла прафілактычных мерапрыемстваў стаў сельскі сход, на якім былі падведзены вынікі Дня бяспекі ў Старым Сяле. Паміж прысутнымі разыгралі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама абмеркавалі шэраг пытанняў, якія тычацца выканання правілаў пажарнай бяспекі. Трэба заўважыць, што ініцыятарамі гутаркі часцяком выступалі не суб'екты прафілактыкі, а самі вяскоўцы. Навасельцы ўдакладнялі нюансы абсталявання жылых пакояў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі, старажылы цікавіліся патрабаваннямі да бяспечнай эксплуатацыі печаў. На заканчэнне гутаркі ўсім вяскоўцам напярэдадні вясны работнікі МНС нагадалі аб захаванні правіл бяспекі пры навядзенні парадку на прысядзібных участках і небяспецы выпальвання сухой расліннасці.