• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Адукацыю ў сістэме "школа - універсітэт - прадпрыемства" абмяркуюць на форуме ў ГДУ імя Ф.Скарыны

11.02.2021
11 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. XІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы "школа - універсітэт - прадпрыемства" пройдзе 11-12 лютага ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Канферэнцыя праводзіцца з канца 90-х гадоў мінулага стагоддзя і першапачаткова ўключала толькі два звяны: "школа - універсітэт". Больш за 10 гадоў таму тэматычнае поле форуму было пашырана, з'явілася новае звяно бесперапыннай падрыхтоўкі спецыялістаў - прадпрыемства, удакладнілі ў ГДУ.

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ў гэтым годзе скарэкціраваны фармат канферэнцыі: яна пройдзе анлайн. Да дыскусіі далучацца прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама вучоныя з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Кітая.

На пленарным пасяджэнні 11 лютага размова пойдзе аб адукацыйным працэсе ва ўмовах пандэміі: крызісе аўдыторных заняткаў і новых магчымасцях анлайн-выкладання. Абмяркуюць удзельнікі таксама адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс як новы кампанент ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, пытанні глабалізацыі і вышэйшай адукацыі.

Далей дыскусіі прадоўжацца ў чатырох тэматычных секцыях. Прадметам абмеркавання стануць агульнатэарэтычныя і прыкладныя аспекты развіцця і функцыянавання адукацыйнай сістэмы "школа - універсітэт - прадпрыемства", праблемы, вопыт і маніторынг удасканалення кампетэнцый удзельнікаў гэтай сістэмы, індывідуальны падыход пры падрыхтоўцы спецыялістаў у ёй. Падзеляцца дакладчыкі таксама вопытам і праблемамі прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сістэме "школа - універсітэт-прадпрыемства".

У другі дзень форуму прэзентуюць праект "Тэсціраванне для ўсіх". На міжнародным семінары абмяркуюць свет лічбавай будучыні. Таксама ў праграме - майстар-класы лепшых педагогаў Гомельскай вобласці.

Па выніках канферэнцыі выдадуць электронны зборнік матэрыялаў.

Арганізуюць міжнародны форум Міністэрства адукацыі Беларусі, ГДУ імя Ф.Скарыны, галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама.