• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Беларуснафта" выканала 3D-сейсмаразведку больш як на 455 кв.км у студзені-кастрычніку

30.11.2021

Сейсмаразведчыкі "Беларуснафты" за 10 месяцаў датэрмінова выканалі вытворчы план на 2021 год - гэта больш за 455 кв.км вывучанай плошчы ў фармаце 3D, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

На думку начальніка ўпраўлення палявых сейсмаразведачных работ Андрэя Лазавога, такі вынік - заслуга кожнага члена калектыву. "Поспехі прыходзяць дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх - ад кіраўніка да рабочага. Ва УПСР моцны, працаздольны калектыў, сплаў вопыту і маладосці, гэты сімбіёз дае магчымасць дабівацца выканання пастаўленых перад падраздзяленнем амбіцыйных задач", - падкрэсліў ён.

Што датычыцца дадатковых стымулаў для персаналу, то ў ліпені ва УПСР распрацавалі і ўкаранілі калектыўную акордавую здзельна-прэміяльную сістэму аплаты працы. "Гэта дало магчымасць павысіць прадукцыйнасць, пачуццё адказнасці кожнага ўдзельніка тэхналагічнага працэсу і забяспечыла дадатковую матывацыю работнікаў. Усё гэта ў комплексе і прынесла такі значны вынік", - удакладнілі ў прэс-службе.

Калектыў прадаўжае палявыя сейсмічныя даследаванні на Салтанаўскім участку. Іх маюць намер завяршыць у студзені 2022 года. Затым для выканання 3D-сейсмаразведачных работ плануецца пераехаць на новую плошчу - Рэчыцкую. Таксама сумесна з дзяржаўным прадпрыемствам "НПЦ па геалогіі" на Валаўскай плошчы прадаўжаюць сейсмаразведку, якую павінны завяршыць у снежні гэтага года.

У прэс-службе дадалі, што ў 2022 годзе "Беларуснафта" плануе разам з НПЦ па геалогіі выканаць каля 638 кв.км сейсмаразведачных работ 3D у Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах. "Тэрыторыя адносіцца да Радамлянскага ўчастка нетраў. У межах размешчаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Яго дзейнасць каардынуецца Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС", - адзначылі на прадпрыемстве. Таму на Радамлянскай плошчы акрамя агульных падрыхтоўчых работ да палявой сейсмаразведкі выконваюць комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі.

"Вынікі работы сейсмаразведчыкаў даюць зыходны матэрыял для складання дакладных геалагічных мадэлей, на аснове якіх будуецца аптымальная сістэма распрацоўкі радовішчаў нафты. Веданне ўсіх асаблівасцей, геалагічнай будовы радовішчаў - залог шматгадовай эксплуатацыі пакладаў, якая дае магчымасць дабівацца максімальна поўнага здабывання вуглевадароднай сыравіны з зямных нетраў. Калектыў упраўлення палявых сейсмаразведачных работ настроены на далейшую плённую працу, каб выканаць пастаўленую задачу - забяспечыць прырост запасаў нафты ў Беларусі", - падкрэсліў Андрэй Лазавы.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў іншых краінах.