• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Больш за 640 ложкаў у стацыянарах Гомельскай вобласці плануюць вярнуць да планавай меддапамогі за тыдзень

09.11.2021

У стацыянарах Гомельскай вобласці на працягу тыдня з 8 па 14 лістапада плануюць вярнуць да аказання планавай медыцынскай дапамогі больш за 640 ложкаў, якія былі перапрафіляваны для пацыентаў з COVID-19. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Мікалай Кудзяньчук. 

У стандартны рэжым уваходзяць аддзяленні розных напрамкаў. Так, у тэрапіі гэта 30 ложкаў у Мазыры, 15 - у Буда-Кашалёве, 5 - Ельску. Па акушэрска-гінекалагічным профілі маюць намер вярнуць у звычайны рэжым па 20 ложкаў у Гомельскай абласной клінічнай бальніцы і Рагачоўскай цэнтральнай райбальніцы, па 5 - у Жлобінскай і Брагінскай ЦРБ. 

У Жлобінскай бальніцы планавую дапамогу адновяць таксама ў педыятрыі (5 ложкаў). У стандартным рытме пачнуць працаваць перапрафіляваныя раней 25 ложкаў рэабілітацыі ў Веткаўскай ЦРБ, 20 хірургічных - у Добрушскай, 20 хірургічных, 10 кардыялагічных і 10 траўматалагічных - у Рэчыцкай, 5 неўралагічных - у Кармянскай, у рэанімацыйныя - у Лельчыцкай цэнтральных райбальніцах. 

Мікалай Кудзяньчук дадаў, што за тыдзень з 1 па 7 лістапада ў стацыянарах Гомельскага рэгіёна ў звычайны рэжым функцыянавання былі вернуты 364 ложкі.