• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

У Беларусі шмат робіцца для падтрымкі таленавітай моладзі - Язерскі

15.05.2021
15 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі шмат робіцца для падтрымкі таленавітай моладзі. Акцэнт на гэтым зрабіў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі 14 мая на цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў абласнога адкрытага конкурсу "Майстар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

На працягу трох дзён за званне "Майстар" змагаліся каля 80 юных дызайнераў, жывапісцаў і рукадзельніц - навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, дзіцячых мастацкіх школ і профільных ССНУ Гомеля, Мінска, Віцебска, Магілёва, Гродна.

 

Дзяніс Язерскі адзначыў, што конкурс праходзіць ужо шэсць гадоў, і з кожным годам узровень становіцца ўсё вышэйшым, цікавасць да творчага спаборніцтва расце, як і колькасць удзельнікаў. "У Беларусі шмат робіцца для падтрымкі таленавітай моладзі, ствараюцца ўсе магчымасці, рэалізуюцца шматлікія праекты, у тым ліку і падобныя да "Майстра" конкурсы, якія дазваляюць юнакам і дзяўчатам развівацца, дэманстраваць свой патэнцыял, удасканальваць майстэрства", - сказаў Дзяніс Язерскі.

 

Ён адзначыў і вялікі ўклад педагогаў - яны перадаюць свае веды, вопыт новым пакаленням. "Улічвайце тое, чаму вас вучаць. Гэта спатрэбіцца ў жыцці", - звярнуўся да юных творцаў Дзяніс Язерскі.

 

На цырымоніі назвалі пераможцаў у дзвюх узроставых катэгорыях па трох намінацыях: "Дызайн", "Жывапіс" і "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".

 

Уладальнікам Гран-пры стаў Уладзіслаў Грыгарэнка - навучэнец Гомельскага дзяржаўнага мастацкага каледжа. "Самым цікавым на конкурсе для мяне стаў этап малюнка. Мне ўдалося прадэманстраваць, на што я здольны", - падзяліўся пераможца. Ён прызнаўся, што крыніцай натхнення для яго з'яўляюцца кіно, масмедыя, гульні. Пасля заканчэння каледжа малады чалавек адправіцца на сваё першае працоўнае месца ў Чачэрскі раённы дом культуры. "Спадзяюся, гэта будзе час плённай працы, першы крок для рэалізацыі маіх творчых планаў", - дадаў ён.

 

Конкурс "Майстар" накіраваны на развіццё і ўмацаванне культурных сувязей, выяўленне і падтрымку таленавітых навучэнцаў, садзейнічанне развіццю іх творчых здольнасцей і павышэнню ўзроўню мастацкай падрыхтоўкі, папулярызацыю і пазіцыянаванне выяўленчага мастацтва як візітнай карткі культуры Беларусі. Арганізуе творчае спаборніцтва Гомельскі дзяржаўны мастацкі каледж пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.