• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёну

Выстаўка "Я гляджу на старадаўняе фота, і часоў не страчваецца сувязь..." адкрыецца 29 жніўня ў Гомелі

28.08.2019

Выстаўка "Я гляджу на старадаўняе фота, і часоў не страчваецца сувязь..." адкрыецца 29 жніўня ў Гомелі ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

Аснову экспазіцыі складуць больш за 150 здымкаў з музейнага збору, якія прадставяць часавы адрэзак ад канца XIX стагоддзя да 80-х гадоў XX. "Углядаючыся ў старыя, пацямнелыя з часам фотакарткі, можна прасачыць, як змяніліся за апошняе стагоддзе гараджане: не толькі іх адзенне, прычоскі, але і твары, выраз вачэй", - расказалі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.

Самыя старыя кадры, якія ўбачаць наведвальнікі палаца, датаваны 1890-і гадамі - гэта карткі з архіва сям'і Шуставых. "Ёсць сем'і, для якіх наш горад застаецца родным на працягу некалькіх пакаленняў. Фатаграфіі з іх сямейных архіваў - маўклівыя сведкі важных падзей, якія адбываліся ў Гомелі на працягу больш як 100 гадоў. Магчыма, хтосьці, убачыўшы іх, спазнае сваякоў і знаёмых, з цікавасцю будзе шукаць захаваныя да гэтага часу будынкі і са здзіўленнем адкрываць для сябе горад стары, які адышоў", - мяркуюць арганізатары.

Тут жа можна будзе ўбачыць і здымкі вядомых людзей: братоў Лізюковых, П.В. Сухога і інш.

Своеасаблівай выстаўкай у выстаўцы стане экспазіцыя газеты "Гомельская праўда". У прадстаўленых калажах і нумарах выдання можна будзе адчуць дух эпохі, пазнаёміўшыся з апублікаванымі ў перыёдыцы розных часоў трапнымі выразамі дзяржаўных дзеячаў.

Выстаўка "Я гляджу на старадаўняе фота, і часоў не страчваецца сувязь..." стане часткай юбілейнага праекта "Калекцыі музея - да 100-годдзя музея" і будзе працаваць да 20 кастрычніка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)