• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Актывісты БРСМ ускладуць кветкі да мемарыялаў воінскай славы па ўсёй Беларусі

01.07.2019

Актывісты БРСМ напярэдадні Дня Незалежнасці ўскладуць кветкі да помнікаў, абеліскаў, брацкіх магіл ва ўсіх кутках краіны, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Дзмітрый Варанюк.

Паводле яго слоў, саюз моладзі з вялікім энтузіязмам падтрымаў ініцыятыву беларускіх піянераў ускласці кветкі да мемарыялаў воінскай славы. "Нам падабаецца гэты парыў успомніць і падзякаваць вызваліцелям Беларусі, якія аддалі свае жыцці ў час Вялікай Айчыннай вайны, менавіта такім простым і душэўным спосабам. Кветкі заўсёды ўвасаблялі добрасардэчнасць, душэўную чысціню і цеплыню. Гэта вельмі сімвалічна", - адзначыў Дзмітрый Варанюк.

У гэтыя дні завяршаецца маладзёжны марафон "75", які прайшоў па мясцінах баявой славы, дзякуючы чаму ўдалося стварыць унікальныя бясцэнныя рэліквіі: нацыянальны альбом "Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі" і палотнішча "Беларусь памятае!" памерам 6 на 12 метраў і імёнамі 484 Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы - ураджэнцаў Беларусі. Акцыя, прапанаваная піянерамі, стане адной з яркіх старонак гэтага марафону. Да маладзёжнай ініцыятывы можа далучыцца кожны беларус. "Каб наведаць памятныя мясціны, не патрэбны асаблівыя затраты, проста трэба знайсці час і зрабіць гэта. Галоўнае - памятаць. І пачынаць трэба з сябе", - лічыць першы сакратар ЦК БРСМ.

Дзмітрый Варанюк дадаў, што сёння на сваёй малой радзіме разам з моладдзю Магілёва ён пабывае на мемарыяльным комплексе "Зямлянка". Тут у 1941 годзе знаходзіўся штаб Заходняга фронту. Сакратар ЦК БРСМ Юлія Зінкевіч разам з актывам Мінскай гарадской арганізацыі саюза моладзі ўскладзе кветкі да мемарыяльнага знака "Беларусь партызанская" ў сталіцы. Дзед Юліі, Віктар Рыгоравіч Шумскі, удзельнічаў у партызанскім руху ў Чэрвеньскім раёне ў атрадзе "Праўда". Валанцёры "Добрае сэрца" і піянеры Мінскага раёна разам з сакратаром ЦК БРСМ, старшынёй Цэнтральнага Савета БРПА Аляксандрай Ганчаровай у аграгарадку Сеніца наведаюць брацкую магілу і ўшануюць памяць 59 воінаў і партызан, якія загінулі ў 1941-1944 гадах. Другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун пабывае 2 ліпеня на віцебскай зямлі і разам з маладымі людзьмі ўскладзе кветкі да мемарыяльных комплексаў "Прарыў" у вёсцы Паперына Ушацкага раёна, "Праклён фашызму" ў вёсцы Шунеўка Докшыцкага раёна, да помніка 23 воінам-гвардзейцам у Полацку.

На сённяшні дзень пад патранатам валанцёрскіх атрадаў БРСМ "Добрае сэрца" і цімураўскіх атрадаў БРПА знаходзіцца 2699 брацкіх магіл, ваенных пахаванняў, помнікаў і абеліскаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)