• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Беларускія НПЗ ва ўмовах сусветных цэн на нафту разлічваюць быць канкурэнтаздольнымі дзякуючы мадэрнізацыі

11.04.2019

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія НПЗ разлічваюць дзякуючы мадэрнізацыі захоўваць канкурэнтаздольнасць ва ўмовах сусветных цэн на нафту, якія будуць дзейнічаць для Беларусі з завяршэннем падатковага манеўру ў нафтавай сферы Расіі. Аб гэтым паведамілі прадстаўнікі кіраўніцтва Мазырскага НПЗ і ААТ "Нафтан" сёння на канферэнцыі "Нафтагазавыя рынкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на пастаяннай аснове адсочваем бягучыя тэндэнцыі, дзеянне падатковага манеўру і прэферэнцыі, якія расійскі ўрад акажа сваім заводам. Што датычыцца параўнання з еўрапейскімі заводамі, то тэхналогія і якасць выпускаемай прадукцыі горш не стане. У любым выпадку пры любых цэнах мы будзем выпускаць высакаякасную прадукцыю і будзем канкурыраваць з еўрапейскімі заводамі", - растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні сыравінай і рэалізацыі нафтапрадуктаў Мазырскага НПЗ Алег Пратасаў.

Паводле яго слоў, на фоне падатковага манеўру і, адпаведна, росту цэн на сыравіну для НПЗ ставіцца задача паскорыць мадэрнізацыю. "Мы разумеем, што кошт сыравіны будзе павялічвацца, для гэтага і рэалізуюцца маштабныя праекты. Максімум намаганняў прыкладаецца, каб у найкарацейшы тэрмін завяршыць мадэрнізацыю і быць яшчэ больш канкурэнтаздольнымі", - дадаў ён.

У структуры паставак на Мазырскім НПЗ у 2018 годзе каля 9 працэнтаў складала давальніцкая сыравіна, 91 працэнт - сыравіна для ўласнай вытворчасці. Паводле даных Алега Пратасава, у бягучым годзе да пастаўкі плануецца 9 млн 750 тыс. т нафты, што пацвярджаецца індыкатыўным нафтавым балансам Беларусі і Расіі. Суадносіны давальніцкай і ўласнай перапрацоўкі прыкладна застануцца такімі ж. У 2016-2017 гадах доля давальніцкай перапрацоўкі складала 15-16 працэнтаў супраць 85-84 працэнты. У 2014-2015 гадах доля давальніцкай перапрацоўкі была яшчэ вышэйшай.

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ "Нафтан" Сяргей Хоміч пацвердзіў, што прадпрыемства плануе завяршыць у лістападзе будаўніча-мантажныя работы на ўстаноўцы запаволенага каксавання і ўстаноўцы па вытворчасці элементарнай серы. У выніку глыбіня перапрацоўкі нафты вырасце да 92 працэнтаў, скароціцца выхад цёмных нафтапрадуктаў і будзе атрыманы дадатковы адбор светлых нафтапрадуктаў. Акрамя таго, наладзяць выпуск новых нафтапрадуктаў: нафтавага коксу, элементарнай серы. Плануецца пашырыць лінейку маторных масел.

Як паведамлялася раней, мадэрнізацыя двух беларускіх НПЗ - "Нафтана" і Мазырскага НПЗ - ацэньваецца ў памеры $2,5 млрд. Яна дасць магчымасць павялічыць глыбіню перапрацоўкі нафты і павысіць агульную эфектыўнасць нафтаперапрацоўкі ў краіне.

 https://www.belta.by/