• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Дапамогі і пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня

01.08.2019

У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца сацыяльныя і працоўныя пенсіі і рознага віду дапамогі - як у сувязі з ростам заработнай платы, так і ў сувязі са змяненнем памеру бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамляе БЕЛТА.

БПМ

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (сацыяльны нарматыў, які прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным, абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый) павышаецца з устаноўленага з 1 мая Br224,02 да Br230,91. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да канца кастрычніка. Яго павелічэнне абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары.

БПМ па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах выглядае так: для працаздольнага насельніцтва - Br257,05, пенсіянераў - Br176,75, студэнтаў - Br223,93, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br147,18, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br203,38, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br250,19.

Дапамогі на дзяцей

У сувязі з ростам БПМ павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці цяпер складае Br2309,1; пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3232,74. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, са жніўня будзе выплачвацца ў памеры Br230,91, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесяц) - у памеры Br115,46. Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, што вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда - Br161,64, на іншых дзяцей у сям'і - Br115,46.

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br230,91 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў) і Br277,09 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага ВІЧ, - Br161,64.

Акрамя таго, у сувязі з ростам заработнай платы за папярэдні квартал (з Br1035,6 у чацвёртым квартале 2018 года да Br1074,6 - у другім бягучага года) павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Штомесячная выплата на першае дзіця складзе Br376,11, на другое і наступных - Br429,84, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - Br483,57 рубля ў месяц.

Пенсія

На падставе рашэння Прэзідэнта Беларусі з 1 жніўня ў сярэднім на 6,6 працэнта павялічаны працоўныя пенсіі. Іх сярэдні памер складзе Br438, пенсіі па ўзросце - Br446,1.

Працэнт павелічэння ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад індывідуальных параметраў яго стажу работы і велічыні заработку да звароту за пенсіяй, а таксама ўстаноўленых надбавак, павышэнняў і даплат, якія павялічваюцца ўжо на падставе росту БПМ. Так, з 1 жніўня штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў складзе для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым - Br57,73, для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў - Br43,3. Надбаўка для інвалідаў I групы складзе Br57,73, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, - Br28, 87.

Таксама ў сувязі з ростам БПМ павышаюцца мінімальныя пенсіі па ўзросце - да Br242,88; сацыяльныя пенсіі назначаюцца пры неатрыманні працоўнай пенсіі): інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, - да Br254, інвалідам з дзяцінства II групы - Br219,36, інвалідам II групы (акрамя інвалідаў з дзяцінства), дзецям у выпадку страты карміцеля на кожнае дзіця - Br196,27, інвалідам III групы - Br173,18, асобам старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост - Br115,46, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў пры рознай ступені страты здароўя - ад Br184,73 да Br254.

Памер пенсіі павысіцца і для іншых катэгорый атрымальнікаў: герояў Беларусі, Савецкага Саюза, Сацыялістычнай Працы, блакаднікаў, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, інвалідаў з дзяцінства па прычыне ранення, кантузіі або калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў) і інш.

А таксама павялічацца сумы дапамог па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, - да Br230,91 (у выпадку догляду аднаго такога чалавека) і Br277,09 (двух і больш).

Мінімальныя спажывецкія бюджэты

Пераглядаюцца і мінімальныя спажывецкія бюджэты (расходы на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных патрэбнасцей чалавека) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп. Іх новыя памеры будуць дзейнічаць да канца кастрычніка.

Так, МСБ на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек складзе Br369,55; сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - Br403,04; працаздольнага насельніцтва - Br473,67; пенсіянераў - Br368,92; студэнтаў - Br349,16; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br300,01; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br396,92; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br401,54.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)