• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Галоўчанка: падтрыманне кантактаў Беларусі і Расіі ў сферы транспарту вельмі важна для абодвух бакоў

06.10.2021

Падтрыманне кантактаў Беларусі і Расіі ў транспартнай сферы вельмі важна для абодвух бакоў. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з міністрам транспарту Расіі Віталем Савельевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Транспартная сфера - адна з жывых сфер супрацоўніцтва, якая звязвае нашы краіны. У нас вялікі груза- і пасажырапаток, транзітны грузапаток, таму невыпадкова, што пытанні развіцця транспартнай сферы з'яўляюцца адным з элементаў саюзных праграм, якія былі не так даўно падпісаны кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расіі", - адзначыў прэм'ер-міністр. 

Паводле яго слоў, у Беларусі гэта сфера вельмі рэсурса- і капіталаёмістая. "Ад яе залежаць бесперабойныя пастаўкі тавараў, перамяшчэнне грамадзян, таму падрыманне кантактаў і дыялогу ў гэтай сферы вельмі важна. Асабліва для нашай краіны гэта важна з улікам міжнароднага націску, які аказваецца абсалютна несправядліва, у прыватнасці, гэта ўведзеныя абмежаванні ў авіяцыйнай сферы, якія з'яўляюцца анамальнымі і супярэчаць усім нормам міжнароднага права", - падкрэсліў ён. Раман Галоўчанка выказаў расійскаму боку словы ўдзячнасці за падтрымку ў гэтым пытанні. 

"Мы актыўна развіваем супрацоўніцтва ў чыгуначнай сферы. Чыгункі Беларусі і Расіі паэтапна аднаўляюць пасажырскія зносіны. Гэту работу трэба прадаўжаць, нягледзячы на тое, што эпідэміялагічная сітуацыя не дэманструе прыкмет перыяду паляпшэння. Што датычыцца грузавых перавозак, Беларусь - гэта экспарцёр, для нас вельмі важна ўстойлівая лагістыка для транспарціроўкі нашых грузаў, таму што дзве трэці вырабленай у краіне прадукцыі рэалізуецца на экспарт. А краіны, якія не маюць, як мы, выхаду да мора, вядома, павінны выбудоўваць эфектыўныя і ўстойлівыя маршруты для транспарціроўкі нашых грузаў", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада. У гэтай сферы, на яго думку, неабходна абмеркаваць з расійскім бокам рэалізацыю наступнага маштабнага этапу па актывізацыі беларускіх грузапатокаў праз інфраструктуру Расіі. 

Паводле інфармацыі прэм'ер-міністра, за 8 месяцаў 2021 года ў чыгуначных зносінах з Расіяй перавезена 27 млн т грузаў, або 104 працэнты да ўзроўню мінулага года. "Дадатная дынаміка захоўваецца ў тым ліку ў рамках падпісанага намі ў гэтым годзе міжурадавага пагаднення па перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў. Дзякуй расійскім калегам за тое, што ўдалося ў кароткі час забяспечыць практычнае выкананне гэтага пагаднення і аператыўна выбудаваць дзейсную схему з улікам эфектыўнай лагістыкі і эканамічнай выгады для ўсіх бакоў. Я думаю, што на базе гэтага паспяховага прыкладу мы выбудуем работу і па іншых напрамках", - падкрэсліў ён. 

Раман Галоўчанка выказаў меркаванне, што абодвум бакам неабходна "зверыць гадзіннікі адносна далейшай стратэгіі развіцця аўтатранспартнай інфраструктуры". "Урад і Міністэрства транспарту Расіі шмат увагі ўдзяляюць менавіта стратэгічнаму планаванню як марскіх перавозак, так і паветраных і сухапутных. У Расіі плануецца рэалізацыя значных праектаў па будаўніцтве аўтамабільных дарог, якія ў тым ліку могуць, і, я ўпэўнены, будуць звязвацца з беларускімі дарогамі, забяспечваючы ўстойлівы транзітны калідор па маршруце Кітай - Еўропа або Еўропа - Кітай. Таму важна сёння абмяняцца канкрэтнымі планамі, каб мы выходзілі ў сваім планаванні на сінхронныя рашэнні", - падкрэсліў прэм'ер-міністр. 

Міністр транспарту Расіі Віталь Савельеў у сваю чаргу адзначыў: "Вы правільна ўзнялі пытанне. У нас на парадку дня транспартная дарожная карта, яна ўваходзіць у рамках Саюзнай дзяржавы ў асобны праект. Вы правільна адзначылі, і я да гэтага далучаюся: мы ідзём нядрэнным тэмпам у рэалізацыі дарожнай карты, і гэта ў тым ліку датычыцца экспарту беларускіх тавараў праз расійскія парты". 

Кіраўнік ведамства таксама прапанаваў абмеркаваць рэалізацыю ў Расіі інфраструктурных праектаў, у якіх можа быць задзейнічана і Беларусь. "Паспяхова адкрываюцца і авіязносіны: "Белавія" нарошчвае палёты ў Расію і 7 расійскіх авіякампаній таксама ажыццяўляюць рэйсы да вас. Мы ў складзе вялікай дэлегацыі гатовы ў рамках дарожнай карты абмеркаваць шырокі спектр пытанняў", - дадаў Віталь Савельеў.