• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

28.01.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звяртаецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адкажа на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

Выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства вядзецца па тэлебачанні і радыё. 

Тэлевізійную версію паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў. 

На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры. 

Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на магчымыя пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. 

Трэцяй часткай мерапрыемства стане канцэрт майстроў мастацтва Беларусі "Мільёны сэрцаў". Удзельнікамі канцэрта стануць вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.