• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Маладзёжныя экіпажы намалацілі больш за 846 тыс. т збожжа

15.09.2020

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжныя экіпажы намалацілі больш за 846 тыс. т збожжа, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела праектнай дзейнасці Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Лугоўская.
"Сярод маладзёжных экіпажаў вызначыліся 315 тысячнікаў, 46 двухтысячнікаў, 6 трохтысячнікаў і 2 чатырохтысячнікі. У лідарах - маладзёжны экіпаж Леаніда Аляксеенкі і Сяргея Калбасава з СВФ "Заазер'е" ААТ "Віцебскі мясакамбінат", які намалаціў 4311 т збожжа. Акрамя таго, 243 маладыя вадзіцелі перавезлі 1 тыс. т і больш намалочанага збожжа, 60 - больш за 2 тыс. т, 10 - звыш 3 тыс. т і 2 - больш за 4 тыс. т. Сярод маладых вадзіцеляў найлепшым з'яўляецца Павел Ціханаў з ААТ "Амкадор-Шклоў", які перавёз 4805 т збожжа", - расказала Аляксандра Лугоўская. У Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях маладзёжныя экіпажы і маладыя вадзіцелі ўборачную кампанію ўжо завяршылі.
На палях у кожным рэгіёне ўшаноўваюць маладых лідараў і ўручаюць ім дыпломы і вымпелы. Тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ накіруюць бацькам юнакоў падзячныя пісьмы.
БРСМ выступае арганізатарам рэспубліканскага праекта "Моладзь - за ўраджай". Спаборніцтвы праходзяць у намінацыях "Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа". Праект прадугледжвае комплексную інфармацыйную кампанію на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах БРСМ, а таксама ў групах маладзёжнай арганізацыі ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2020, #малаяродина.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)