• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Сталі вядомы падрабязнасці размовы Лукашэнкі з Салаўёвым

04.02.2022

Сталі вядомы падрабязнасці інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву, паведамляе БЕЛТА. 

Інтэрв'ю праходзіла ў Мінску, у Палацы Незалежнасці. Telegram-канал "Пул Першага" публікуе некаторыя тэмы размовы. "Чаму Лукашэнка цяпер не на Алімпіядзе, айчына ад Мінска да Уладзівастока, параўнанне з Лі Куан Ю (сінгапурскі дзяржаўны палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў сінгапурскага "эканамічнага цуду". - Заўвага БЕЛТА), пра здраднікаў: у чым глыбінная прычына, самыя гарачыя тэмы і падзеі жніўня 2020 года", - піша рэсурс. 

Інфармацыя аб тым, што рыхтуецца інтэрв'ю кіраўніка дзяржавы Уладзіміру Салаўёву, з'явілася яшчэ ў канцы мінулага года, аб чым у эфіры беларускага тэлебачання расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант. "Я ўпэўнена, што ў нас усё атрымаецца і што будзе вельмі цікава", - сказала яна.