• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі прышчапілі ад грыпу 30 працэнтаў грамадзян, што падлягаюць вакцынацыі

22.10.2020
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ад грыпу прышчапілі 30 працэнтаў грамадзян, якія падлягаюць вакцынацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.

Усяго плануецца вакцынаваць не менш за 40 працэнтаў насельніцтва. "Стварэнне праслойкі на ўзроўні 40 працэнтаў дастаткова для эфектыўнай прафілактыкі захваральнасці на грып", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе прышчэплена 13 працэнтаў, абласнога бюджэту - 19 працэнтаў, за кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый - 8 працэнтаў.

Рэкамендаваны перыяд вакцынацыі - з 15 верасня да 1 снежня. "Але мы, вядома, будзем імкнуцца вакцынаваць раней, паколькі бачым нязначны, але ўсё ж рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі", - адзначыў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач. Ён дадаў, што эпідэміялагічная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

Што датычыцца расійскай вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V", клінічныя выпрабаванні якой цяпер праводзяцца ў краіне, то, паводле слоў Аляксандра Тарасенкі, "пакуль ніякіх пабочных рэакцый у добраахвотнікаў не адзначана".