• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі ў такі няпросты перыяд удалося не дапусціць росту беспрацоўя - Галоўчанка

27.07.2020

У Беларусі ў такі няпросты перыяд удалося не дапусціць росту беспрацоўя, заявіў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе БЕЛТА.

"Галоўная задача, якая вырашалася ў гэты перыяд, - не дапусціць веернай страты рабочых месцаў, закрыцця працоўных калектываў, каб людзі проста засталіся ні з чым. Каля 60 тыс. чалавек працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці, амаль 50 тыс. - па скарочаным рабочым тыдні. Цяпер ідзе адваротны працэс. Сітуацыя выпраўляецца, гэта значыць прадпрыемствы вяртаюцца да нармальнага рытму работы, а людзі - да нармальнага рэжыму рабочага часу", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у цэнтры асаблівай увагі - неабгрунтаванае звальненне работнікаў. "Прэзідэнт вельмі строга заўсёды патрабуе за неабгрунтаванае звальненне, асабліва ў прыватным сектары. Я магу з усёй адказнасцю сказаць - мы такога не дапусцілі. Сіламі дзяржінспекцыі па працы мы правялі праверкі практычна ў 700 буйных і сярэдніх арганізацыях на прадмет выканання працоўнага заканадаўства. Гэта работа прадаўжаецца. Цяпер мы маніторым каля 200 малых і сярэдніх прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Адзінкавыя выпадкі, калі парушаліся правы работнікаў. Таму на рынку занятасці сітуцыя абсалютна кіруемая", - адзначыў прэм'ер.

Закранаючы тэму заработнай платы, Раман Галоўчанка падкрэсліў, што сярэдняя зарплата па краіне за паўгоддзе вырасла на 7,8 працэнта, а рэальныя наяўныя даходы насельніцтва склалі 105,4 працэнта. Што датычыцца асобных катэгорый работнікаў (напрыклад, выхавальнікаў дзіцячых садоў), чыя заработная плата яшчэ не дасягае Br1 тыс., прэм'ер заявіў, што гэта пытанне знаходзіцца на пільным кантролі Прэзідэнта. "Я далажыў кіраўніку дзяржавы, што нам удаецца вытрымліваць прапорцыю, калі работнікі бюджэтнай сферы павінны атрымліваць не менш за 80 працэнтаў ад сярэдняй зарплаты па краіне. Да 2025 года мы павінны выйсці па дзвюх самых вялікіх рэзанансных катэгорыях бюджэтнікаў - гэта медыцынскія работнікі і педагогі - на прапорцыю 150 і 100 працэнтаў адпаведна да сярэдняй зарплаты па краіне. Мы пакуль рухаемся ў гэтым графіку", - дадаў ён.-0-