• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі ўстаноўлены пералік дамоў для будаўніцтва ў 2020 годзе па льготных крэдытах

11.03.2020

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры ад 3 сакавіка 2020 года афіцыйна апублікавана 10 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджаны пералік дамоў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Таксама ў гэтых жа абласцях зацверджаны пералік жылых дамоў (уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у бягучым годзе будзе ажыццяўляцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях і з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

Акрамя таго, яшчэ адной пастановай Мінбудархітэктуры, якая таксама 10 сакавіка афіцыйна апублікавана, устаноўлены пералік жылых дамоў, будаўніцтва якіх будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытаў, і па Мінскай вобласці.

У пераліках названы найменне і месца размяшчэння аб'ектаў.

Дакументы ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)