• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Эканоміка -  Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Аснову эканомікі Веткаўскага раёна складае сельскагаспадарчая вытворчасць. Раён спецыялізуецца на мясамалочным кірунку, вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур, бульбы. Агульная зямельная плошча складае 46,2 тысячы гектараў, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў 42,1 тысячы гектараў, з іх раллі – 33,4 тысячы гектар. Глебы сельскагаспадарчых арганізацый раёна супяшчаныя і пяшчаныя, агульны бал кадастравай ацэнкі зямель па раёне складае 28,4, раллі – 30,3. 

У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзяць: 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў – «Іскра-Ветка», «Хальч», «Дружба», «Немкі» і «Стаўбунскі»; унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Вясёлка-Агра»; філіял «Аграфірма імя Лебедзева» РУП «Гомельэнерга»; СПП «Свяцілавічы» – філіял ААТ «Гомельхлебпрам»; сельскагаспадарчы філіял «Агра-Ветка» ААТ «Веткаўскі аграсэрвіс»; аддзяленне «Старое Сяло» КСУП «Цяплічнае».

У сельскагаспадарчай вытворчасці занята каля 1,3 тысячы чалавек. Матэрыяльная база прадстаўлена 9 машыннымі дварамі. Маецца 189 трактароў, з іх 43 энерганасычаных, 63 грузавых аўтамабіляў, 50 збожжаўборачных і 25 кормаўборачных камбайнаў.  

Па стане на 1 студзеня 2019 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы склала 29 441 галава, з іх 9 181 галава кароў.  

За 2018 год выраблена валавой прадукцыі на суму 83,4 млн. рублёў, што склала 119,9% да ўзроўню 2017 года. Выраблена 42,5 тысяч тон малака, надой малака ад каровы склаў 4 725 кг. Вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі склала 20,5 тысяч тон, у тым ліку вырошчванне буйной рагатай жывёлы – 3,7 тысяч тон, свіней – 0,9 тысячы тон, птушак – 15,9 тысяч тон.

У 2018 годзе сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна нарыхтавана кармоў з травы для грамадскага пагалоўя жывёлы ў разліку на адну ўмоўную галаву - 26,4 ц. к. адз. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур, уключаючы збожжа кукурузы, у вазе пасля дапрацоўкі склаў 34,5 тысяч тон, з кожнага гектара прыбранай плошчы ў сярэднім атрымана па 24,5 ц/га збожжа.