Дзяржаўная ўстанова
"Веткаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа"
Дырэктар школы
Лямцаў Дзмітрый Іванавіч
Кантакты
Адрас: вул. Першамайская, д.11, 247131, Гомельская вобласць, г.Ветка
Тэл./факс: 8 02330 4-27-65 (дырэктар)
E-mail: sport_vetka@mail.gomel.by
Падрабязней аб дзейнасці ўстанове адукацыі: https://vetkasport.schools.by/
Графік прыёму грамадзян адміністрацыяй Дзяржаўнай установы
"Веткаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа"
на 1-е паўгоддзе 2022/2023 навучальнага года:
Дні тыдня |
Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку |
Час прыёму |
Месца прыёму |
Серада |
Лямцаў Д.І., дырэктар тэл. 4-27-65 Прыём па асабістых пытаннях |
8.00 - 14.00 |
Каб. дырэктара 1-шы паверх |
2-гі чацвер месяца |
Халява В.А. нам. дырэктара па АД тэл. 4-27-65 |
8.00 - 14.00 |
Каб. нам. дырэктара 2-гі паверх |
2- гі аўторак месяца |
Лукомская А.В. нам. дырэктара па АГЧ тэл. 4-27-65 |
8.00 - 14.00 |
Каб. нам. дырэктара 2-гі паверх |
Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі згодна са Статутам
Асноўнай мэтай дзейнасці ДЮСШ з'яўляецца:
рэалізацыя дзяржаўных праграм развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву;
Асноўнымі задачамі ДЮСШ з'яўляюцца:
развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ДЮСШ для забеспячэння яе дзейнасці па арганізацыі падрыхтоўкі спецыялізаванага рэзерву;
адбор перспектыўных у спорце вышэйшых дасягненняў вучняў і перадача ў іншыя спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы і вучылішчы алімпійскага рэзерву, якія вядуць падрыхтоўку ў нацыянальныя і зборныя каманды Рэспублікі Беларусь па віду (відах) спорту;
фізічная падрыхтоўка, умацаванне здароўя навучэнцаў праз заняткі фізічнымі практыкаваннямі і відам спорту, павышэнне ўзроўню іх агульнай культуры, рухальнай актыўнасці, долі фізічных нагрузак пры павелічэнні разумовай і псіхалагічнай нагрузкі;
папулярызацыя фізічнай культуры і спорту, здаровага ладу жыцця, актыўнага адпачынку і вольнага часу.
Для выканання мэт дзейнасці Установа рэалізуе наступныя задачы:
рэалізуе дзяржаўныя праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту і мерапрыемствы па іх выкананні;
забяспечвае арганізацыю і правядзенне вучэбна-трэніровачнага працэсу і ажыццяўляе аналіз яго вынікаў, дынамікі росту індывідуальных паказчыкаў развіцця фізічных якасцей вучняў, узроўню асваення асноў тэхнікі віду спорту;
прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных мерапрыемствах згодна з каляндарным планам школы, зацверджаным ва ўстаноўленым парадку;
распрацоўвае і зацвярджае навучальныя планы, рэалізуе праграмы падрыхтоўкі вучняў на ўсіх этапах навучання для спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем;
забяспечвае павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку работнікаў спартыўнай школы;
ажыццяўляе сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі навукова-метадычнае і медыцынскае забеспячэнне адбору і падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву;
забяспечвае належны стан замацаванай за ДЮСШ маёмасці;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Вышэйстаячыя арганізацыі:
Упраўленне спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Адрас: вул. Савецкая, д. 28, 246050, г. Гомель
Тэлефон: 8 (0232) 34-64-76
Факс: 8 (0232) 34-63-61
E-mail: info@sportgomel.by
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Веткаўскага райвыканкама
Адрас: пл. Чырвоная, д. 13, 247131, Гомельская вобласць, г. Ветка
Тэл./факс: 8-02330-4-25-00 (Прыёмная аддзела)
8-02330-4-49-60 (Начальнік аддзела)
Е-mail: oosit@vetka.gov.by