• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Прывітанне

Прывітанне

Дарагія сябры!

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта!

Мы рады вітаць вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына-незвычайны і чароўны край, які мы беражэм і якім ганарымся. Гэты куток Гомельшчыны назаўжды зачароўвае сваёй прыгажосцю, марудлівасцю і мернасцю жыцця, мудрасцю і цеплынёй сэрцаў мясцовых жыхароў. Кожны, хто наведвае нашы месцы, абавязкова становіцца дарагім госцем.

Захоўваючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, мы разам працуем для будучых пакаленняў. Дзякуючы аптымізму, стараннасці і ўзаемападтрымцы наперадзе нас чакаюць новыя поспехі і здзяйсненні.

Наш сайт дазволіць вам многае даведацца аб нашым раёне, яго гісторыі, прыродзе, пазнаёміць з працай асноўных прадпрыемстваў і ўстаноў. Таксама вы зможаце знайсці прапановы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, пашырыць свае магчымасці і кантакты ў раёне.

Сардэчна запрашаем у наш дзіўны і непаўторны край!

З павагай,

 

старшыня Веткаўскага раённага
выканаўчага камітэта А. Л. Архіпенка