• Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
  • Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • НовостройкиНовостройки
  • Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
Главная -  Новости -  Новости района

Гукаем вясну разам з Веткаўскім музеем

23.03.2018

Упершыню Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава будзе гукаць вясну не толькі ў Гомелі, але і ў Ветцы!

Запрашаем усіх далучыцца да архаічнай традыцыі гукання вясны 24 сакавіка (субота) 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі і сумесным культурна-масавым мерапрыемстве Веткаўскага музея і сярэдняй школы № 1 г. Ветка імя А.А. Грамыкі ў Ветцы.

Месца правядзення

г. Ветка, вул. Акцябрская, 22

г. Гомель, пл. Леніна, 4

Калі

24.03.2018

11:00

24.03.2018

12:00

Кошт удзелу

бясплатна

У праграме:

-Знаёмства з гукальнымі традыцыйнымі спевамі і абрадамі в. Стаўбун Веткаўскага раёна (народны фальклорны этнаграфічны калектыў "Стаўбунскія вячоркі" і дзіцячы фальклорны калектыў "Спадчына");

 

-Ваджэнне карагодаў;


-Традыцыйныя вясёлыя гульні;


-Каштаванне абрадавага печыва - птушачак;


-Развешванне папяровых птушачак.

-Паход на ўзбярэжжа р. Сож;


-Спяванне разам сапраўдных архаічных веснавых песен;


-Ваджэнне карагодаў, вясёлыя традыцыйныя гульні;


-Каштаванне абрадавага печыва - птушачак;


-Распальванне абрадавага вогнішча;


-Выраб і спальванне пудзіла Зімы;


-Прыгатаванне яечні ды блінцоў на вогнішчы;


-Танцы пад гармонік.

Тэлефоны для даведак:

8 (02330) 4-27-49

8 (0232) 75-88-86

Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым "модусам мыслення", г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках - у сям’і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.

Запрашаем далучыцца да нашых традыцый!

Правядзем весела і карысна час!