• Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • НовостройкиНовостройки
Главная -  Новости -  Новости района

Сустрэча Веткаўскай ЦРБ з маладымі спецыялістамі

05.09.2018

У чацвер, 30 жніўня, адбылася інфармацыйная сустрэча кіраўніцтва Веткаўскай ЦРБ з маладымі спецыялістамі. Галоўны ўрач прывітаў новых медыцынскіх работнікаў і прапанаваў пазнаёміцца бліжэй.

Прайшоў месяц, як маладыя спецыялісты прыступілі да працы. Нагода сабрацца разам выдалася толькі цяпер. У цёплай абстаноўцы Сяргей Пятрэнка прадставіў маладым спецыялістам адміністрацыю бальніцы і паліклінікі, а таксама работнікаў, якія займаюць ключавыя пасады. Менавіта яны расказалі моладзі аб ільготах і гарантыях, на якія можна разлічваць у пачатку працоўнай дзейнасці.

У гэтым годзе ў Ветку па размеркаванні прыбылі чатыры лекары: неўролаг, педыятр, акуліст, урач-педыятр кабінета непасрэднага абслугоўвання дзяцей у школах і дашкольных установах. Малады ўрач-хірург  самастойна абраў Ветку месцам для працаўладкавання. Штат медработнікаў папоўніўся дзесяццю маладымі спецыялістамі сярэдняга звяна: васьмю медыцынскімі сёстрамі, акушэркай жаночай кансультацыі і памочнікам урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе тэрапеўтычнага аддзялення. Да сваіх абавязкаў прыступілі электраманцёр і начальнік штаба грамадзянскай абароны.

Пасля знаёмства маладых спецыялістаў паміж сабой і адміністрацыяй бальніцы інспектар па кадрах Крысціна Максімчыкава растлумачыла маладым калегам асаблівасці заключэння кантракту, некаторыя нюансы выплаты па працоўнаму дагавору, адпачынку, атрымання катэгорый і многае іншае. Дзіяна Жукава закранула эканамічную частку прафесіі.

Юрысконсульт Дзмітрый Горскі распавёў аб ільготных крэдытах, што прадастаўляюцца Беларусбанкам. Ён жа закрануў пытанне забяспечанасці маладых спецыялістаў жыллём.

Трэба адзначыць, што сустрэча несла не толькі інфармацыйны характар, дзе была магчымасць атрымаць адказы на ўсе пытанні, але і азнаямленчы, дзе шла гаворка аб усіх нюансах працы і калектыўнага творчага адпачынку.

Пасля абмеркавання ўсіх рабочых момантаў па традыцыі калегі перамясціліся за круглы стол, каб зачаяваннем бліжэй пазнаёміцца, пагутарыць у больш цёплай абстаноўцы.

К. ЧУДУКОВА