• Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • НовостройкиНовостройки

#мчс#ветка#квест_игра. Ветка. Мы-вартавыя агню!

07.08.2020

Чаму нашы дзеці вельмі любяць лета? А ўсё таму-тое, што гэта доўгачаканыя вакацыі. Можна адпачываць, не вучыць урокі, не ўставаць рана ў школу і, вельмі шмат вольнага часу. Як вядома, у летні перыяд дзеці часцей застаюцца без нагляду. Цікаўнасць і няведанне правілаў бяспекі часта прыводзіць да розных надзвычайных здарэнняў, у тым ліку і па прычыне дзіцячага свавольства. З мэтай мінімізацыі падобных выпадкаў, работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС, у рамках рэспубліканскай акцыі "Канікулы без дыму і агню", адправіліся з навучальнай і забаўляльнай праграмай у прышкольны лагер цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Веткі. 

Ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей займальную квэст-гульню "Вартавыя агню". Хлопцам трэба было прайсці выпрабаванні на васьмі этапах, прайшоўшы якія, яны змаглі паўтарыць асноўныя правілы бяспекі, жыццядзейнасці. Камандзе з дзевяці чалавек каб сабраць карту і знайсці «скрынку ведаў пра бяспеку», давялося сутыкнуцца з рознымі заданнямі – вырашыць рэбусы, прайсці лабірынты, успомніць гісторыю, разгадаць галаваломкі, а самае галоўнае - успомніць аб правілах бяспекі жыццядзейнасці. Дзякуючы зладжанай каманднай працы, а таксама дапамозе аднаго з вартай агню, дзецям удалося сабраць карту і знайсці ўсе веды аб бяспекі, неабходныя для правядзення бяспечных канікулаў дома.