• Природа Ветковского краяПрирода Ветковского края
  • Ветковский районный исполнительный комитетВетковский районный исполнительный комитет
  • Ветковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. ШкляроваВетковский музей старообрядчества и белорусских традиций имени Ф.Г. Шклярова
  • Зона отдыха «Ставок»Зона отдыха «Ставок»
  • Храм Преображения ГосподняХрам Преображения Господня
  • НовостройкиНовостройки
Главная -  Кросенцы

Кросенцы


28 жніўня 2016 года запрашаем прыхільнікаў беларускіх традыцый і нацыянальнай культуры, а таксама ўсіх гасцей на унікальнае свята ткацтва “Кросенцы”, якое пройдзе у аг.Неглюбка Веткаўскага раёна.

Неглюбка – непаўторны куток Веткаўшчыны. Неглюбскія ручнікі, якія створаны мясцовымі ткачыхамі на драўляных кроснах, пабачылі ўвесь свет. На міжнародных выставах Нью-Йорка , Манрэаля, Токіо, Парыжа, Бруселя яны былі адзначаны залатымі медалямі, а амерыканскі музей Метраполітэн прыдбаў іх для сваёй калекцыі.


У гэтым годзе неглюбскай народнай тэкстыльнай традыцыі быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а найлепшы ўзор майстэрства неглюбскіх ткачых рэкорднай даўжынёй у 30 метраў як абярэг нашай краіны быў падараваны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка. Народнае арыгінальнае рамяство не забываецца новым пакаленнем і актыўна папулярызуецца. Доказам гэтаму з’яўляецца правядзенне аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Веткаўскага райвыканкама штогадовага свята ткацтва “Кросенцы”.


У гэтым годзе праграма свята вельмі насычаная і цікавая.

Вас чакае:

Выстава неглюбскага ткацтва “Аповесці жыцця”;

Канцэртная праграма творчых калектываў Веткаўскага раёна;

Інтэрактыўная пляцоўка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава “Аснова. Тэхналогія як магія”;

Фотавыстава “Непаўторныя імгненні”

Майстар- класы па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву “Чароўная майстэрня”;

Конкурс ткацтва сярод дзяўчынак;

Тэматычная фотазона;

Конкурс беларускіх нацыянальных страў “Беларуская кавярня”;

Дзіцячая пляцоўка “Гульні з бабулінага куфэрка”;

Майстар-клас па традыцыйных танцах.

Месца правядзення: пляцоўка каля сельскага цэнтра ткацтва аг.Неглюбка
Пачатак мерапрыемстваў ў 14.00.

Рады вітаць вас на нашым свяце!

Тэлефоны для даведак: 2 18 96, 2 25 65 (код 802330)