Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
1 красавіка 2024

Акцыя "Аднавім лясы разам"

У рамках акцыі "Аднавім лясы разам", якая праходзіць з 23 сакавіка па 20 красавіка супрацоўнікамі Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету сумесна з работнікамі Гомельскага вопытнага лясгаса пасаджаны маладыя хвоі на тэрыторыі Цярухскага лясніцтва. Лясныя культуры былі дапоўнены на 4 участках лясніцтва.

Прыняць удзел у акцыі "Аднавім лясы разам!" можа любы ахвочы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас ці лясніцтва, дзе вас забяспечаць пасадачным матэрыялам і пакажуць участак для пасадкі лясных культур.

Не заставайцеся ўбаку, пасадзіце сваё дрэва!