Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
19 красавіка 2024

Кіраўнік раёна Павел Сілівончык у рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы сустрэўся з калектывам гарадской гімназіі

Галоўнай тэмай размовы стала важная падзея ў грамадскім і палітычным жыцці краіны — пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, якое мае адбыцца. 24–25 красавіка УНС збярэцца як канстытуцыйны орган, і на мерапрыемстве будуць прыняты важнейшыя дакументы, якія датычацца нашага ўнутранага і знешняга парадку дня.

ЦВК абнародаваў вынікі выбараў дэлегатаў ва УНС ад грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў. У яго ўвайшлі ад грамадзянскай супольнасці 400 дэлегатаў, ад мясцовых Саветаў - 290 чалавек, плюс 60 дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета. Калі казаць пра гендэрнае прадстаўніцтва, то ад грамадзянскай супольнасці ва УНС увайшлі 206 мужчын і 194 жанчыны, ад мясцовых Саветаў дэпутатаў — 196 мужчын, 154 жанчыны.

У Мiнску збяруцца 1200 дэлегатаў, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя пласты і групы грамадства. Сярод іх будуць і нашы землякі Павел Сілівончык, Аляксандр Скурлоў, Тамара Убажэнка і Віталь Жалтанагін.

Старшыня Хальчанскага сельскага Савета дэпутатаў Віталь Жалтанагін і намеснік кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай рабоце ДСЛГУ "Веткаўскі спецлясгас" Тамара Убажэнка абраны дэлегатамі УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці, а старшыня раённай арганізацыі "Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў" Аляксандр Скурлоў прадставіць ветэранскую арганізацыю вобласці.

Зацверджаныя дэлегаты ўжо сфармулявалі для сябе кола прапаноў, з якімі выступяць на УНС, калі ім прадставіцца такая магчымасць. Кожны ўзніме тэмы, блізкія яму, калегам і землякам. Але ўсе яны салідарныя ў тым, што Усебеларускі народны сход аб'яднае сапраўдных патрыётаў - людзей, якія хварэюць за родную зямлю сэрцам і душой, людзей, здольных і гатовых вырашаць важнейшыя пытанні развіцця нашай краіны.

Павел Сілівончык прыме ўдзел у рабоце УНС як старшыня райвыканкама. Калектыву педагогаў гімназіі ён расказаў, з якім настроем наведае знакавую падзею і як Веткаўскі раён выглядае на фоне суседзяў у вобласці.