Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
27 мая 2024

Купальны сезон толькі пачынаецца, але на вадаёмах ужо можна сустрэць не толькі рыбакоў, але і купаючыхся. Вядома, правядзенне прафілактычных рэйдаў па летніх вадаёмах актыўна набірае абароты

Лічбы статыстыкі

Паводле аператыўных звестак Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД з пачатку года ў вобласці патанула 16 чалавек. Апошняя гібель адбылася 18 мая. У суботу ўвечары ў возеры Клімкова ў аг. Камунар Буда-Кашалёўскага раёна патануў 48-гадовы мужчына. Абставіны здарэння высвятляюць спецыялісты.

 

 

Выратавальная камізэлька - спадарожнік на вадзе

Рыбалка на лодцы - гэта займальны занятак, якi прыносіць радасць і задавальненне. Аднак, як і любы іншы занятак на вадзе, ён не пазбаўлены пэўных рызык. Галоўны аргумент на карысць нашэння выратавальнай камізэлькі - гэта забеспячэнне бяспекі. Няшчасныя выпадкі раптоўныя, і выратавальная камізэлька можа стаць вырашальным фактарам паміж жыццём і смерцю. Нават дасведчаныя рыбакі могуць сутыкнуцца з нечаканымі абставінамі на вадзе: змяненне надвор'я, моцныя плыні або паломка лодкі.

 

Навучыце дзяцей плаваць

Галоўныя правілы - ніколі не пакідайце дзяцей без нагляду, забараніце самастойна хадзіць купацца. Дзеці часта могуць быць занадта самаўпэўненымі і неўсвядомлена рызыкаваць сваёй бяспекай. Важна навучыць сваё дзіця плаваць не для таго, каб яно потым самастойна хадзіла купацца, а для таго, каб ваша дзіця было гатова да магчымых небяспек на вадзе: страта раўнавагі, стома або трапленне ў плынь. Бацькі ўсё роўна заўсёды павінны знаходзіцца паблізу, каб аператыўна адрэагаваць на экстраную сітуацыю.

Важна памятаць, што нават дасведчаныя плыўцы могуць сутыкнуцца з небяспечнымі сітуацыямі на вадзе, таму варта заўсёды быць асцярожнымi і пільнымі. Адпачынак на спецыяльна абсталяваных пляжах і выкананне правілаў бяспекі дапаможа пазбегнуць трагедый і захаваць здароўе.