Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
10 сакавіка 2022

Назіральная камісія па маршруце бяспекі

У прафілактыцы пажараў у жылым фондзе вялікая роля адводзіцца назіральным камісіям. У Веткаўскім раёне створана і функцыянуе 13 назіральных камісій, на бягучы перыяд у рамках іх працы было абследавана 941 домаўладанне.

         У склад назіральнай камісіі ўваходзяць усе суб’екты прафілактыкі, у тым ліку і работнікі Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія абследуюць супрацьпажарны стан домаўладанняў грамадзян.

На гэтым тыдні адбыліся рэйды назіральных камісій пры Прыснянскім і Хальчанскім сельскіх саветах. Работнік МНС нагадала вяскоўцам аб тым, як правільна эксплуатаваць ацяпляльныя прыборы, якія знаходзяцца ў доме, што трэба рабіць, каб зберагчы свой дом ад вогненнай небяспекі, а таксама аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

— Аўтаномны пажарны апавяшчальнік-гэта незаменны прыбор у домаўладанні грамадзян, бо ён здольны выратаваць ваша жыццё пры пажары. А чалавечае жыццё-гэта самае дарагое. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік рэагуе на дым, ён здольны выявіць пажар на ранняй стадыі і апавясціць пра гэта дамачадцам, — распавяла мясцовым жыхарам прадстаўнік МНС.

         Таксама наперадзе нас чакае вясновы пажаранебяспечны перыяд, таму ўжо цяпер асаблівая ўвага была нададзена правілам спальвання смецця на прысядзібнай тэрыторыі, а таксама папярэджанні вясновых выпальванняў травы.

         У завяршэнні размовы ўсім грамадзянам ўручалася карысная наглядна-выяўленчая прадукцыя ад МНС, якая будзе нагадваць грамадзянам аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі.