Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
23 красавіка 2021

Назіральныя камісіі Веткаўскага раёна наведваюць домаўладання грамадзян, якія стаяць на розных відах уліку

У рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам», якая стартавала 12 красавіка, назіральныя камісіі Веткаўскага раёна мэтанакіравана наведваюць домаўладання грамадзян, якія стаяць на розных відах уліку.

На мінулым тыдні камісія зазірнула ў госці да грамадзян, якія лічацца ў спісах як злоўжываюць спіртнымі напоямі. Усяго было праверана больш за 20 домаўладанняў. Работнікі Веткаўскага РАНС і РАУС у чарговы раз правялі з грамадзянамі прафілактычныя гутаркі, прасілі не курыць у жылых памяшканнях і больш уважліва ставіцца да ўласнай бяспекі. Тым больш, што прыкладаў пажараў, якія адбыліся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, толькі ў Веткаўскім раёне ўжо дастаткова. У бягучым годзе на тэрыторыі нашага раёна адбылося 10 пажараў, 4 з якіх з гібеллю людзей. Прычым усе пажары з гібеллю адбыліся менавіта з-за непатушанай цыгарэты.

Акцыя «За бяспеку разам" будзе доўжыцца да 28 красавіка. У рамках акцыі арганізатары плануюць наведаць домаўладання адзінокіх грамадзян, інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і шматдзетныя сем'і. Таксама запланаваны шэраг сустрэч з працоўнымі калектывамі раёна.

Аляксей ГОЛУБ.