Пашыраны пералік грамадзян, якія падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню
![](http://vetka.gomel-region.by/images/storage/news/000743_900561.jpg)
Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. № 365-З "Аб змене законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці" пашыраны пералік грамадзян, якія падлягаюць абавязковаму ўдзелу ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Да іх будуць ставіцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць:
- самастойную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні якой выплачваецца адзіны падатак;
- рамесную дзейнасць, пры ажыццяўленні якой выплачваецца рамесны збор;
- дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, пры ажыццяўленні якой выплачваецца збор за ажыццяўленне дадзенага віду дзейнасці.
Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 г. дадзеныя грамадзяне абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Выключэнне складаюць грамадзяне, якія адначасова з ажыццяўленнем індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці з'яўляюцца атрымальнікамі пенсіі.
Парадак выплаты ўзносаў і тэрміны вызначаны законапраектам як для індывідуальных прадпрымальнікаў:
- выплата узносаў - не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам, за перыяды ажыццяўлення дзейнасці;
- сума ўзносаў - 29 працэнтаў на пенсiйнае страхаванне ад самастойна ўстаноўленага даходу, але не ніжэй чым ад мінімальнай заработнай платы;
Пакрокавае ўзаемадзеянне з Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва для новай катэгорыі плацельшчыкаў узносаў:
1 крок – рэгістрацыя ў органах Фонду;
2 крок – выплата ўзносаў у бюджэт Фонду не пазней за 1 сакавіка (не пазней за 1 сакавіка 2025 г. – за 4 квартал) 2024 г., наступныя гады не пазней за 1 сакавіка – за ўвесь каляндарны год);
3 крок – пасля 1 кастрычніка 2024 г. рэгістрацыя "Асабістага кабінета плацельшчыка ўзносаў" на карпаратыўным партале ФСАН (http://portal2.ssf.gov.by) без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу для выдаленага ўзаемадзеяння з Фондам;
4 крок – не пазней за 31 сакавіка (штогод) прадастаўленне дакументаў персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3, толькі для тых плацельшчыкаў, якія жадаюць задэклараваць перыяды неажыццяўлення дзейнасці і тым самым заплаціць узносы не за ўвесь год.