Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
21 сакавіка 2024

Паважаныя жыхары!

У выкананне пратакола нарады Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 29 чэрвеня 2023 года ў сувязі з перадачай з 1 студзеня 2024 года маёмасці, якая адносіцца да аб'ектаў і водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Гомельскай вобласці, у гаспадарчае вядзенне дзяржаўнага прадпрыемства «Гомельводаканал» вам (уласніку домаўладання) неабходна ў тэрмін да 31.03.2024 года прыбыць для перазаключэння дагавора на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення ў дзяржаўнае прадпрыемства «Гомельводаканал» па адрасе: г. Гомель вул. Малайчука, д. 6, каб. 101.

Прыём насельніцтва-час работы:

Панядзелак-пятніца з 8.00 да 20.00 (абед з 12.00 да 13.00);

Субота з 8.00 да 17.00 (абед з 12.00 да 13.00);

Для перазаключэння дамовы на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення.

Для перазаключэння дамовы вам неабходна прадставіць наступныя дакументы:

  1. пашпарт уласніка кватэры;
  2. дакумент, які пацвярджае права валодання ўласнасці жылога памяшкання;
  3. тэхнічны пашпарт прыбора ўліку расходу вады (у выпадку яго адсутнасці - зрабіць фота ўсіх лічыльнікаў).

Тэлефон для даведак: 8 (0232) 35-85-35, 35-85-37, 35-85-39.

Пры забеспячэнні доступу ў домаўладанне кантралёра ЖКГ да 31.03.2024 г., і прад'яўленні вышэйпаказаных дакументаў, перазаключэнне дагавора магчыма па месцы.

Тэлефон для сувязі: +37544 731-02-66.