Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
9 красавіка 2021

Педагогі Веткаўшчыны прынялі ўдзел у абласной спартакіядзе

1 красавіка, ужо ў 8-ы раз прайшла абласная спартакіяда сярод педагогаў, дзе прынялі ўдзел 26 каманд з усіх раёнаў вобласці - усяго 730 чалавек.

Спаборніцтвы праходзілі ў буйных школах абласнога цэнтра з моцнай спартыўнай базай. Педагогі гулялі ў валейбол, дартс, настольны тэніс, більярд, спаборнічалі ў трапнасці на стрэльбах, бегалі, плавалі, распавёў дырэктар ФСК «Ураджай» Аляксандр Савасценка. У агульнакамандным заліку каманда Веткаўскага раёна заняла 12-е месца, з невялікіх раёнаў саступіўшы лідэрства толькі калегам з Брагіна і Добруша. У асабістым заліку прызавыя ачкі камандзе прынеслі Уладзімір Шышакоў (І месца па гіравым спорце), які ўяўляў дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, настаўнік пачатковых класаў гімназіі Наталля Клюева (ІІ месца па лёгкай атлетыцы), настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы №1 г. Веткі ім. А.А. Грамыка Жана Сiняцкая (ІІІ месца па стральбе), трэнер ДЮСШ Аляксандр Гендрыкаў (ІІІ месца па плаванні).