Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
13 чэрвеня 2024

Прыём да апошняга пацыента. Як у Веткаўскім раёне дом жывёлавода на дзень стаў амбулаторыяй

Прафесары, дацэнты, урачы і спецыялісты розных профіляў прыбылі 12 чэрвеня на сельгаспрадпрыемства "Іскра Ветка" ў аграгарадок Прысна Веткаўскага раёна. Па сутнасці, мультыпрофільны цэнтр размясціўся ў доме жывёлавода, абстаноўку якога прыстасавалі пад прыём вяскоўцаў. Аграрыі і жывёлаводы без адрыву ад працы змаглі атрымаць кваліфікаваную дапамогу і кансультацыі. Лячэбна-кансультатыўны выезд праводзіцца пры падтрымцы Гомельскага абласнога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера, адміністрацыі Веткаўскай ЦРБ і першаснай арганізацыі БСЖ ГомДМУ.