Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
25 мая 2018

Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць грошы на аздараўленне 300 дзяцей з Сірыі

Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць сродкі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 300 дзяцей з Сірыі ў маі-чэрвені ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзецям будуць аказаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера, для іх падрыхтаваны экскурсійна-культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.

Запрашэнне ў Беларусь дзяцей з Сірыі накіравана на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.