Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
15 сакавіка 2024

«Тыдзень бяспекі пры правядзенні лесасечных работ»

Дрэваапрацоўчая галіна - адна з найбольш працаёмкіх і небяспечных. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў пры рабоце з драўнінай, асабліва ў лесе, неабходна строга выконваць правілы аховы працы і тэхнікі бяспекі.  

У мэтах забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, выключэння вытворчага траўматызму, прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні і захаваннi наймальнікам і работнікамі патрабаванняў па ахове працы ў перыяд з 18 па 22 сакавіка 2024 года ў раёне будзе праводзіцца «Тыдзень бяспекі пры правядзенні лесасечных работ».

Асноўнай тэматыкай дадзенага мерапрыемства будзе з'яўляцца выкананне патрабаванняў аховы працы пры выкананні лесасечных работ, работ у цэхах дрэваапрацоўкі і на пагрузачна-разгрузачных пляцоўках.