Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
9 лістапада 2022

У аграгарадку Радуга адкрылі пляцоўку для заняткаў міні-футболам.


 У цырымоніі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Васількоў, старшыня Веткаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Масейкаў, дырэктар дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыі футбола" Іван Гаравец. Будаўніцтва спартыўнага аб'екта - частка сацыяльнага праекта "Bonfesto-дзецям". Яго рэалізацыяй займаецца Беларуская федэрацыя футбола і Тураўскі малочны камбінат пры актыўным садзейнічанні мясцовых органаў выканаўчай улады. У Веткаўскім раёне гэтую ініцыятыву падтрымалі кіраўнікі арганізацый Гомеля і прадстаўнікі малога бізнесу. Будаўніцтвам аб'екта займаліся калектыў Веткаўскага ДРБУ-185 і Беларуская федэрацыя футбола. Усе яны былі сярод ганаровых гасцей на свяце. Пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця адбыўся таварыскі матч. На пляцоўцы сустрэліся каманды Радужскай сярэдняй школы ім. М.Г. Батракова і Веткаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.