Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
13 чэрвеня 2023

У Оршы прайшла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па боксе сярод юніёраў да 15 гадоў

Гэтыя спаборніцтвы - тэставыя выпрабаванні пляцоўкі і ўсёй інфраструктуры да правядзення ў жніўні II Гульняў краін СНД.

Каля 100 юных баксёраў з сямі спартыўных школ прадстаўлялі Мінск, Віцебск, Гродна, Гомель, Магілёў, Баранавічы і Барысаў.

Ад Веткаўскай ДЮСШ удзельнічаў 1 спартсмен.

У ходзе жорсткай барацьбы другое месца ў вагавой катэгорыі больш за 80 кг заняў Павел КАРАЛЁЎ. Для веткаўчаніна гэта першыя спаборніцтвы такога высокага ўзроўню.

Нямала добрых уражанняў засталося ў Пашы ад удзелу ў турніры. Ён не толькі атрымаў неацэнны вопыт, але і ўбачыў прыгожыя баі сваіх сапернікаў.

- Баі былі няпростымі, але нашы баксёры трымаліся годна. Выявіўшы на рынгу па-сапраўднаму байцоўскі характар, хлопцам удалося заваяваць медалі, — дзеліцца трэнер Іван ЛАПІЦКІ.