Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
30 кастрычніка 2023

У Веткаўскім раёне з'явіўся ўнікальны кансультатыўна-адукацыйны цэнтр

Сумесны праект Гомельскага медуніверсітэта і Веткаўскай ЦРБ рэалізаваны на базе амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ў аграгарадку Прысна.

 

Цэнтр павінен наблізіць даступную і якасную меддапамогу да насельніцтва на сяле. Праект таксама дазволіць студэнтам старэйшых курсаў медыцынскіх устаноў адукацыі ўбачыць працу амбулаторыі знутры, азнаёміцца з яе арганізацыйнай структурай, папрактыкавацца аказваць дапамогу пацыентам.

 

– Мы хочам дапамагчы будучым медыкам прасякнуцца прафесіяй, – адзначыла галоўны ўрач Веткаўскай ЦРБ Крысціна Бондарава. – Таксама новы цэнтр стане важнай часткай у жыцці аграгарадка. Мы зробім усё, каб здароўе і даўгалецце было ў руках сапраўдных адмыслоўцаў.

 

Прарэктар па лячэбнай рабоце ГомДМУ Уладзімір Пахажай адзначыў, што цэнтр будзе выконваць даручэнні Прэзідэнта па паляпшэнні аказання меддапамогі сельскаму насельніцтву. У час размеркавання многія студэнты паедуць працаваць урачамі агульнай практыкі ў такія амбулаторыі па ўсёй краіне.