Ветка. Рэйды па месцах уборкі ўраджаю

З мэтай папярэджання пажараў на аб'ектах сельскай гаспадаркі, работнікі Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйды па месцах уборкі ўраджаю.
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў работнікі МНС асаблівую ўвагу звярнулі на падрыхтоўку па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму задзейнічаных пры ўборцы ўраджаю работнікаў. Праверылі наяўнасць у палях суправаджальнай тэхнікі, аснашчанасць задзейнічанай на ўборцы тэхнікі іскрагасільнікамі і яе укамплектаванасць першаснымі сродкамі пажаратушэння.
У ходзе рэйду ратавальнікі правялі выбарачны кантроль ведаў работнікамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў дзеянняў на выпадак ўзнікнення пажару і навыкаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. А таксама нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце.