Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
5 студзеня 2021

Веткаўчанкі Сняжана і Аліса Куніцкія сталі лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Веткаўчанкі Сняжана і Аліса Куніцкія — уладальніцы сведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Адпаведная дырэктыва пра аказанне матэрыяльнай дапамогі прынята кіраўніком дзяржавы ў снежні.
 
На працягу ўсяго года выхаванкі студыі эстрадна-джазавага вакалу «Vocal Smile» прымалі самы актыўны ўдзел у мастацка-творчых імпрэзах. Сярод дзясяткаў дыпломаў розных конкурсаў і фэстаў найболей знакавым стаў Міжнародны разнажанравы конкурс «LETOSTAR-2020», дзе дзяўчынкі сталі ўладальніцамі дыпломаў III ступені. Менавіта пасля гэтай перамогі Сняжана і Аліса ўвайшлі ў лік прэтэндэнтаў на прэмію кіраўніка дзяржавы.