Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
21 кастрычніка 2020

З паўнамоцтваў сельскіх выканаўчых камітэтаў будуць выключаныя: пасведчанне завяшчанняў, згодак, даверанасцяў, акрамя пасведчання даверанасцяў на атрыманне пенсій

У сувязі з унясеннем змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь №305-3 ад 18 ліпеня 2004 года "Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці" натарыяльная кантора Веткаўскага раёна паведамляе, што з 1 студзеня 2021 года з паўнамоцтваў сельскіх выканаўчых камітэтаў будуць выключаныя: пасведчанне завяшчанняў, згодак, даверанасцяў, акрамя пасведчання даверанасцяў на атрыманне пенсій.

Для афармлення неабходных грамадзянам дакументаў натарыус будзе выязджаць у кожны аграгарадок Веткаўскага раёна па ўстаноўленым графіку. Заяўкі на здзяйсненне натарыяльных дзеянняў неабходна будзе падаваць у сельскія выканаўчыя камітэты, тут жа пакідаць кантактныя тэлефоны.

Паўторымся, дадзеная форма працы натарыуса з сельскімі жыхарамі стане практыкай з пачатку 2021-га года.

Крыніца - " Голас Веткаўшчыны»