Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
2 чэрвеня 2023

Абласное свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло ў Гомелі

Святочная пляцоўка "Адна радасць на ўсіх – дзіцячы смех!" разгарнулася каля абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Арганізавалі мерапрыемства абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду і галоўнае ўпраўленне адукацыі аблвыканкама.

Ва ўрачыстай абстаноўцы школьнікаў павіншавалі з надыходам канікулаў і далі старт летняй аздараўленчай кампаніі. Для дзяцей падрыхтавалі насычаную забаўляльную праграму: конкурсы, віктарыны, майстар-класы, выставы, спартыўна-забаўляльныя гульні і спаборніцтвы. Таксама яны маглі пазнаёміцца з працай МНС, ДАІ, Асвода, галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама, Саюза афіцэраў.

Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Смірноў павіншаваў юных жыхароў вобласці з першым летнім днём, пажадаў добрага адпачынку. І нагадаў, што трэба заўсёды ўлічваць асаблівасці адпачынку каля вады, у лесе і думаць аб сваёй бяспецы.

Традыцыйна ў гонар Міжнароднага дня абароны дзяцей абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду ўручыла падарункі ўзорнай шматдзетнай сям'і. У гэтым годзе адзначана сям'я Марыі і Андрэя Старажэнкі, якія выхоўваюць пяцярых дзяцей, – ім падарылі каркасны басейн.