Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
9 лістапада 2023

Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё" стартуе ў Беларусі 8 лістапада

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў перыяд з 8 па 28 лістапада пройдзе рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "Не прапальвай сваё жыццё!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МНС Рэспублікі Беларусь.

Пройдзе акцыя ў два этапы. У перыяд з 8 па 17 лістапада запланаваны мерапрыемствы на прамысловых прадпрыемствах, у пунктах прыёму другаснай сыравіны, інтэрнатах, месцах размяшчэння аўтакрам, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей. Работнікі МНС правядуць інтэрактыўную гутарку з удзельнікамі акцыі з дэманстрацыяй відэафільма "Ахвяры згубнай звычкі", а таксама відэаролікаў аб наступствах неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

У рамках другога этапу з 20 па 28 лістапада работнікі МНС папрацуюць у ВНУ, каледжах, ліцэях, цэнтрах бяспекі і іншых месцах з масавым знаходжаннем людзей, дзе чарговы раз нагадаюць аб наступствах згубнай звычкі. Для ўдзельнікаў акцыі будуць падрыхтаваны віктарыны, конкурсы мініяцюр, адкрытыя дыялогі, тэматычныя дыскатэкі, дзе кожны зможа замацаваць свае веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці.

У эфіры радыёстанцый на працягу ўсёй акцыі будуць арганізаваны інтэлектуальныя віктарыны.

У месцах з масавым знаходжаннем людзей і на адкрытых пляцоўках прапагандысты МНС правядуць "Парк бяспечных атракцыёнаў", "Шоу без цыгарэт". У гэты час усе жадаючыя змогуць адмовіцца ад курэння і памяняць цыгарэты на каштоўныя прызы і падарункі, а таксама зрабіць яркія фатаграфіі з роставай лялькай і на фоне тэматычных стэндаў.

Для якаснага і ўсебаковага асвятлення акцыі работнікі МНС будуць выкарыстоўваць інтэрнэт-прастору і СМІ. Так, напрыклад, у сетцы Інтэрнэт пройдзе конкурс на лепшы відэаролік па тэме "Я не куру ў пасцелі і табе не раю", у якім кожны жадаючы зможа прыняць удзел.