Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
27 кастрычніка 2020

Амаль 500 спартсменаў збяруць спаборніцтвы па каратэ Gomel Open 2020

27 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ХІІ Міжнародныя спаборніцтвы па каратэ Gomel Open Cup 2020 пройдуць у Гомелі 30-31 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня прэзідыума маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Гомельская абласная федэрацыя каратэ" Кірыл Галаўня.

Месцам спаборніцтваў стане абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы. "Паводле папярэдняй інфармацыі, за перамогу паспрачаюцца спартсмены з усіх рэгіёнаў Беларусі. Чакаецца, што ўдзел прымуць амаль 500 чалавек, якія прадставяць больш за трыццаць каманд. У гэтым годзе з-за пандэміі ўпершыню паядынкі пройдуць без замежных спартсменаў", - расказаў Кірыл Галаўня.

У праграме - камандныя і індывідуальныя выступленні: ката (выкананне фармальных комплексаў практыкаванняў) і кумітэ (паядынкі).

Каратысты ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў і ад 18 гадоў і старэйшыя разыграюць 51 камплект медалёў у індывідуальных катэгорыях. У кожнай прадугледжана першае, другое і два трэція месцы.

"Спаборніцтвы пройдуць па правілах каратэ WKF (Сусветная федэрацыя каратэ). Гэтыя правілы з'яўляюцца ўніверсальнымі для прадстаўнікоў розных школ каратэ-до", - удакладніў субяседнік.

З-за эпідэміялагічнай сітуацыі арганізатары спаборніцтваў прымаюць дадатковыя меры бяспекі: масачны рэжым для трэнераў, прадстаўнікоў, бацькоў, персаналу, спартыўных суддзяў, сацыяльнае дыстанцыраванне, прапускны рэжым у зону спаборніцтваў і г. д.

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступаюць аддзел спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама, Беларуская федэрацыя каратэ, МГА "Гомельская абласная федэрацыя каратэ". Афіцыйны партнёр - Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Спаборніцтвы нацэлены на павышэнне спартыўнага майстэрства ўдзельнікаў, трэнераў, суддзяў, папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прыцягненне дзяцей і падлеткаў да заняткаў спортам і інш.