Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
1 красавіка 2024

"Беларуснафта" пачала будаўніцтва новай нафтавай артэрыі

Калектыў ВУ "Нафтаспецбуд" пачаў рэалізацыю новага важнага праекта - будаўніцтва нафтазборнага калектара ад тэхналагічнай пляцоўкі Карташоўскага нафтавага радовішча да ёмістага буліта, паведамілі БЕЛТА ў кампаніі "Беларуснафта".

Працягласць новай нафтавай артэрыі перасягне 50,5 км.

На аб'екце кругласутачна працуюць сем зварачных звёнаў. Яны аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем і інструментам. Зварана ўжо больш за 5 км труб.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, свідранне, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

БелТА