Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
18 сакавіка 2021

БМЗ павялічвае экспартныя пастаўкі

18 сакавіка, Жлобін /Кар. БЕЛТА/. Беларускі металургічны завод павялічвае экспартныя пастаўкі. Аб гэтым ішла размова ў час наведвання прадпрыемства членам калегіі (міністрам) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артакам Камалянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Артак Камалян азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства, наведаў электрасталеплавільны і сортапракатны цэхі, дзе выпускаецца прадукцыя ў тым ліку для спажыўцоў з ЕАЭС. На сустрэчы з кіраўніцтвам БМЗ таксама былі ўзняты пытанні забеспячэння вытворчасці асноўнай сыравінай. 

Як адзначылі на прадпрыемстве, з краін, што з'яўляюцца членамі ЕАЭС, БМЗ актыўна супрацоўнічае з кампаніямі Расійскай Федэрацыі. "Расія з'яўляецца важным пастаўшчыком асноўнай сыравіны і адным з самых буйных спажыўцоў беларускай металапрадукцыі. Так, за студзень-люты 2021 года экспарт БМЗ у Расію перасягнуў 58 тыс. т, што на 8 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га. У грашовым выражэнні экспарт у Расійскую Федэрацыю перасягнуў $43 млн, што на трэць больш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года", - расказалі на БМЗ. Растуць продажы такіх відаў металапрадукцыі, як арматура, канструкцыйны пракат, стальны дрот і металакорд. 

Паводле аператыўных даных, за студзень-люты БМЗ экспартаваў у 41 краіну металапрадукцыі прыкладна на $200 млн. Тэмп росту да аналагічнага перыяду 2019 года перавышае 106 працэнтаў. 

У планах члена калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі наведаць ААТ "МТЗ", СЗАТ "БЕЛДЖЫ" і ААТ "БЕЛАЗ". 

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, вырабаў з металу вытворчасцей і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі накіроўваецца на экспарт. На прадпрыемстве працуюць больш за 11,5 тыс. чалавек. Гэта кампактны завод еўрапейскага ўзроўню.