Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
4 лістапада 2021

БМЗ павялічыў экспарт амаль на 52 працэнты ў студзені-верасні

За 9 месяцаў гэтага года ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" экспартавала прадукцыі на $1,085 млрд. Гэта на $370,9 млн больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. Тэмп росту склаў 151,9 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. 

Доля экспарту за 9 месяцаў гэтага года склала 82,9 працэнта ў натуральным і 82,8 працэнта ў вартасным выражэнні. 

Найбольшым попытам на знешніх рынках з пракатнай прадукцыі карыстаецца арматура ў прутках, з метызнай - металакорд, бартавы бранзаваны дрот, дрот РМЛ. 

У студзені-верасні БМЗ пастаўляў прадукцыю ў 52 краіны. "У топ-5 краін з найбольшай доляй у экспарце за 9 месяцаў увайшлі Расія - 22,9 працэнта, Літва - 12,6 працэнта, Польшча -12 працэнтаў, Германія - 8,7 працэнта, Ізраіль - 5,4 працэнта", - адзначылі на прадпрыемстве. 

Таксама ў гэтым годзе завод пастаўляе арматуру і дрот РМЛ у Казахстан. "У рамках таварнай дыверсіфікацыі першыя пастаўкі дроту РМЛ ажыццёўлены ў Балгарыю, Малайзію і Марока, літай загатоўкі - у Бразілію і Малдову, металакорду - у Партугалію і Канаду", - дадалі на БМЗ. 

Усяго ж па выніках 9 месяцаў на БМЗ выраблена 1,929 млн т сталі. Тэмп росту да студзеня-верасня 2020-га - 102,2 працэнта. У дзеючых цэнах аб'ём вырабленай прадукцыі склаў Br3,327 млрд (175,9 працэнта). Аб'ём рэалізаванай прадукцыі (за вылікам падаткаў) - Br3,382 млрд (171,3 працэнта).

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца з чатырох звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей - мэталургічнай, пракатнай, трубнай, метызнай і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.