Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
27 сакавіка 2023

Больш як 50 тыс. чалавек наведалі ХХХ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш

Юбілейную, ХХХ Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая праходзіла 22-26 сакавіка пад слоганам "Свет кнігі без межаў", наведалі больш як 50 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміў выканаўчы дырэктар кніжнай выстаўкі-кірмашу Дзмітрый Макараў у час цырымоніі закрыцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я з задавальненнем магу рэзюмаваць нашу сумесную дзейнасць на працягу гэтых некалькіх дзён, работу выдаўцоў, пісьменнікаў, людзей, якія чытаюць кнігу, - сказаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. - Наша юбілейная, ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш завяршае сваю работу, і прыемна адзначыць, што яна адбылася менавіта так, як мы і задумвалі. У няпросты кавідны і геапалітычны час мы сабралі 20 краін".

Паводле слоў Ігара Бузоўскага, вялікае прадстаўніцтва на выстаўцы было ад краіны - пачэснага госця - Расійскай Федэрацыі. "Яна дастойна прадставіла свае выдавецтвы і кнігі, якія з'яўляюцца гордасцю і нашай выстаўкі, і Расіі", - адзначыў ён.

Намеснік міністра інфармацыі падкрэсліў, што мноства пазітыўных водзываў атрымана і па выніках правядзення анлайн-прэзентацый. "Я спадзяюся, што пісьменнікі, людзі, якія на гэтай сцэне працавалі для наведвальнікаў, будуць задаволены работай, арганізаванай на працягу гэтых дзён", - сказаў ён.

Знамянальна, што прафесіяналы выдавецкай і паліграфічнай сфер на выстаўцы дамовіліся аб новых узаемаадносінах на бліжэйшы перыяд. Некаторыя дамоўленасці атрымалі практычнае прымяненне ўжо ў дні выстаўкі, дадаў Ігар Бузоўскі.

Ён пажадаў удзельнікам сумеснай плённай працы на карысць Беларусі і краін - удзельніц Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. "Я ўпэўнены, што наступны год будзе для нас напоўнены новымі ідэямі, новымі думкамі. Выстаўка - гэта пляцоўка міру і дружалюбнасці. Мы будзем шукаць любыя камунікацыі, якія дадуць магчымасць нам рабіць новыя кніжныя праекты на карысць міру і стварэння", - рэзюмаваў намеснік міністра інфармацыі.

 

У час цырымоніі закрыцця ўдзельнікаў выстаўкі ўзнагародзілі ганаровымі граматамі.