Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
26 верасня 2019

Гомельская філармонія адкрые сезон канцэртам "Віват, Музыка!"

Гомельская абласная філармонія адкрые 53-і музычны сезон 1 кастрычніка канцэртам "Віват, Музыка!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У праграме прагучаць творы розных жанраў і напрамкаў - ад "Урачыстага паланэза" Міхаіла Глінкі з оперы "Іван Сусанін" да папуры "Рапсодыя каралёў рока" на песні легендарнай групы Queen, ад лірычнай "Якім ты быў" Ісаака Дунаеўскага і Міхаіла Ісакоўскага да яскравага танга Оblivion Астара П'яцолы. Кампазіцыі выканаюць эстрадна-сімфанічны аркестр імя Ю.А.Васілеўскага, камерны хор, інструментальнае трыа "Лірыца", а таксама салісты філармоніі. Выступіць на канцэрце ў гэты вечар і беларуская група "Лепрыконсы". Гледачы змогуць падпяваць артыстам папулярныя песні.

У філармоніі расказалі, што ў новым сезоне калектывы рыхтуюць праграмы для гледачоў розных узростаў і паклоннікаў розных творчых напрамкаў. Так, 18 кастрычніка эстрадна-сімфанічны аркестр імя Ю.А.Васілеўскага прадставіць на біс музычны падарунак для паклоннікаў рока - канцэрт In Rock Style. Са сцэны ДК "Чыгуначнікаў" прагучаць хіты Scorpions, Led Zeppelin, Queen, Aerosmith, Metallica, Pink Floyd, Kiss. "Рок у аркестравым выкананні - гэта калейдаскоп наватарскіх ідэй, эксперыментаў і адкрыццяў. І артысты зробяць усё гэта правакацыйна, свежа і экстравагантна", - абяцаюць арганізатары.

Для паклоннікаў саўндтрэкаў з мультфільмаў розных краін і часоў выхаванцы прадзюсарскага цэнтра філармоніі ARTBiz рыхтуюць праграму "Мультыманія", запланаваную на 5 лістапада ў ГЦК.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)