Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
15 сакавіка 2021

Каманда Гомельскай вобласці перамагла ў фінале праекта "300 талентаў для Каралевы"

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда з Гомельскай вобласці стала пераможцам фінальнага этапу праекта "300 талентаў для Каралевы", які завяршыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцы набралі ў суме 4404 ачкі. Другой стала каманда Гродзенскай вобласці (4002 ачкі). На трэцяй пазіцыі размясціліся спартсмены з Магілёўскай вобласці - 3396 ачкоў. 

Астатнія месцы ў камандным першынстве размеркаваліся наступным чынам: чацвёртае месца заняла дружына Мінскай вобласці - 2653 балы. Сталічная каманда завяршыла спаборніцтвы юных лёгкаатлетаў на пятай пазіцыі - 2261 ачко. Шостае месца ў падагульняючым пратаколе ў прадстаўнікоў Віцебскай вобласці - 2108 ачкоў. Сёмымі завяршылі фінальны этап праекта "300 талентаў для Каралевы" спартсмены з Брэсцкай вобласці - 1751 ачко. 

За перамогу спаборнічалі вучні 2-4-х класаў. Кожны з удзельнікаў праекта атрымаў ад арганізатараў медаль, камплект формы і салодкі падарунак з цацкай. 

Праект "300 талентаў для Каралевы" ініцыяваны Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі сумесна з Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам спорту і турызму, а таксама Рэспубліканскім цэнтрам фізічнага выхавання і спорту вучняў і студэнтаў. Арганізатары ставяць перад сабой задачу адбору і прыцягнення найбольш таленавітых і здольных да заняткаў лёгкай атлетыкай дзяцей і падлеткаў. Праект рэалізуецца з 2015 года.