Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
11 сакавіка 2021

Музейны фонд Гомельскай вобласці павялічыўся на 25 тыс. прадметаў за пяць гадоў

У Гомельскай вобласці колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду павялічылася на 25 тыс. адзінак за апошнія пяць гадоў. Такую лічбу агучыў 10 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі на падагульняючай калегіі галоўнага ўпраўлення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні разгледзелі вынікі работы ўстаноў культуры рэгіёна ў 2020 годзе, выкананне дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі на 2016-2020 гады", для якой мінулы год быў завяршальным.

Паводле слоў Дзяніса Язерскага, паказчык дзяржпраграмы "Павелічэнне аб'ёму музейнага фонду" ў рэгіёне выкананы на 106,7 працэнта пры планавым заданні 106,5 працэнта. "Колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду на працягу 5 гадоў павялічылася на 25 тыс. адзінак захоўвання", - удакладніў ён.

У той жа час, звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення, музеям неабходна выбудаваць сістэмную работу ў віртуальным свеце, больш актыўна рэкламаваць культурны прадукт, прымяняць новыя сучасныя формы і метады, каб прыцягнуць наведвальніка.

Адной з важных падзей у сферы музейнай дзейнасці мінулага года Дзяніс Язерскі назваў адкрыццё новага будынка Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Завершана і будаўніцтва музея пад адкрытым небам на месцы старажытнай верхнепалеалітычнай стаянкі першабытнага чалавека ў Юравічах Калінкавіцкага раёна.

Акрамя таго, у мінулым годзе ўведзены Камунараўскі палац культуры ў Буда-Кашалёўскім раёне. "Асобна трэба спыніцца на рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу "Ала" ў Светлагорскім раёне. Гэта быў сапраўды народны праект: пачынаючы ад самой ідэі, яе данясення да кіраўніцтва вобласці і краіны, заканчваючы ўсенародным зборам сродкаў", - нагадаў Дзяніс Язерскі.

Нягледзячы на тое, што эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі і за мяжой унесла істотныя карэктывы, культурная афіша Гомельскай вобласці была напоўнена яркімі і цікавымі мерапрыемствамі, лічыць кіраўнік. Праводзіліся фестывалі, святы, конкурсы. Творчыя калектывы шасці тэатральна-відовішчных устаноў вобласці правялі каля 1,5 тыс. мерапрыемстваў, якія наведалі больш за 200 тыс. гледачоў. Канцэртныя арганізацыі падрыхтавалі 13 новых праграм, тэатры выпусцілі 20 новых пастановак.

Сваю творчасць тэатры і канцэртныя арганізацыі Гомельскай вобласці прадставілі і ў Мінску, Маладзечне, Магілёве, Полацку, Оршы, Брэсце, Гродне, Віцебску, Кіеве, Адэсе і іншых гарадах.

На кінасеансах у рэгіёне пабывалі 550 тыс. чалавек.

Гаворачы аб клубных установах, Дзяніс Язерскі адзначыў іх работу ў інтэрнэце. "Практычна ўсе ўстановы культуры вобласці маюць свае старонкі ў сацыяльных сетках, дзе ў анлайн-рэжыме паказваюць майстар-класы, канцэрты, праводзяць акцыі, выстаўкі і іншыя мерапрыемствы. Колькасць анлайн-праглядаў за год - каля 3 млн", - канстатаваў ён. Больш чым на трэць павялічылася і колькасць віртуальных наведванняў бібліятэк.

"2020 год, напэўна, для ўсіх галін выдаўся няпростым. Пандэмія ўнесла карэктывы літаральна ва ўсе напрамкі сферы і напрамкі культуры. Умовы, пры якіх давялося будаваць работу ўстаноў культуры, выявілі слабыя і моцныя бакі развіцця галіны і ў вялікай ступені аказалі ўплыў на фарміраванне новай праграмы", - падкрэсліў Дзяніс Язерскі.